Інстытут заснаваны ў 1992 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, фондаў і асобных прадпрыемстваў.
Мы маем высокакваліфікаваных спецыялістаў, неабходную вытворчую базу, сучасныя тэхнічныя і праграмныя сродкі, развітыя камунікацыйныя магчымасці.
Інстытут складаецца з 5 функцыянальных аддзелаў, якія забяспечваюць шырокі спектр навукова-даследчых, праектна-тэхналагічных работ і інфармацыйных паслуг. Колькасць працуючых - 110 чалавек.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
Нашы распрацоўкі
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (АІС ДКНТ) - аўтаматызацыя працэсаў: інфармацыйнага абслугоўвання кіраўніцтва ДКНТ; фінансава-прававога забеспячэння навукова-тэхнічнай дзейнасці; кіравання праграмамі і інавацыйнымі праектамі; кіравання эканамічнай дзейнасцю ДКНТ і арганізацыйнай работай.
Аўтаматызаваная сістэма кіравання індывідуальным (Персаніфікаваным) улікам застрахаваных асоб (ЗА) у сістэме сацыяльнага страхавання Рэспублікі Беларусь (АСК ПУ) - трехузроўневая сістэма (АСК-Цэнтр, АСК-Вобласць, АСК-раён), якая забяспечвае персаніфікаваны ўлік застрахаваных асоб на аснове ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі страхавых узносаў (у прыватнасці наймальнікамі ЗА) з наступным фарміраваннем базы даных "асабовы рахунак" і інфармацыйным абслугоўваннем застрахаваных асоб. У працэсе функцыянавання ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з БД МУС для загрузкі пашпартных даных па застрахаваных асобам.
Аўтаматызаваная сістэма ўліку функцыянавання рынку каштоўных папер (АСУФРКП) - аўтаматызацыя дзейнасці Камітэта па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы: рэгістрацыі эмітэнтаў і выпускаў каштоўных папер з вядзеннем і сістэматызацыей справаздачнай інфармацыі; працы і аналізу паказчыкаў з справаздачамі эмітэнтаў і банкаў; вядзення вывазу эмісіі за мяжу з атрыманнем дэталёвай і выніковай аналітычнай справаздачнасці; вядзення інфармацыі аб уладальніках буйных пакетаў каштоўных папер; забеспячэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння абласных інспекцый з Камітэтам па каштоўных паперах; стварэння і вядзення адзінай інфармацыйнай базы даных Камітэта на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АІС АДР) – трехузроўневая сістэма (АІС АДР Мінюст, АІС АДР Рэгорган, АІС АДР Раён) прызначаная дзеля стварэння і вядзення электроннай версіі рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, забяспечвае аўтаматызацыю працэсаў дзяржаўнай рэгістрацыі (рэгiстрацыi змяненняў, рэарганізацыі, ліквідацыі і інш.) суб'ектаў гаспадарання, інфармацыйнага забеспячэння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных і фізічных асоб дакладнай інфармацыяй аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках.
Інтэграваная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (IАIС Мінюст) - аўтаматызацыя працэсаў дзейнасці органаў, устаноў юстыцыі і судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, стварэнне агульнага інфармацыйнага рэсурсу органаў, устаноў юстыцыі і судоў агульнай юрысдыкцыі і арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння з іншымі органамі дзяржаўнага кіравання.
Комплексная сістэма аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку бюджэтных арганізацый і ўстаноў - аўтаматызацыя уліку: працы і заработнай платы, разлікаў па стыпендыям, асноўных сродкаў, малакаштоўных і хутказношвальных прадметаў, матэрыяльных запасаў, прадуктаў харчавання, раскладкі прадуктаў харчавання, разлікаў па спецыяльных відах плацяжоў, фінансава-разліковых аперацый, зводнага уліку і справаздачнасці, а таксама складанне штатнага раскладу і тарыфікацыя кадраў.
Бізнес-партнёры
Інстытут выконвае заказы больш за 300 арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў і прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Мы актыўна супрацоўнічаем з навукова-тэхнічным цэнтрам IНФОРМРЭГІСТР (НТЦ "ІНФОРМРЭГІСТР", г. Масква), Міжнародным цэнтрам навукова-тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ, г. Масква), спецыялізаваным цэнтрам па хіміі FIZ - Chemie GmbH, г. Берлін), Цэнтрам апрацоўкі інфармацыі (OPI, г. Варшава), больш за 20 арганізацыямі непрамысловага сферы Расійскай Федэрацыі.
Прапануем супрацоўніцтва па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, стварэнню карпаратыўных сістэм, аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку невытворчай сферы, комплекснай аўтаматызацыі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых структур.
Дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных рэсурсаў і вядзенне Дзяржаўнага рэгістра інфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца інстытутам пачынаючы з 2001 года. Па выніках рэгістрацыі штогод выдаецца каталог "Інфармацыйныя рэсурсы Беларусі ". Запрашаем арганізацыі, установы і фірмы прайсці дзяржаўную рэгістрацыю інфармацыйных рэсурсаў, створаных як за кошт бюджэтных сродкаў, так і за кошт іншых крыніц фінансавання для шырокага інфармавання патэнцыйных карыстальнікаў у нашай краіне і за мяжой.




